У Беларусі забаранілі вяшчанне трох тэлеканалаў
У Беларусі забаранілі вяшчанне трох тэлеканалаў. Гэта — English Club HD, "Первый Метео" і ТСК "Телеклуб". Адпаведнае рашэнне прыняло Міністэрства інфармацыі. Адзначаецца, што аператары электрасувязі павінны былі да 18 чэрвеня звяртацца ў ведамства, каб працягнуць дазволы на трансляцыю тэлеканалаў. Але ніхто не звярнуўся. У выніку English Club HD, "Первый Метео" і ТСК "Телеклуб" выключаныя са спісу замежных сродкаў масавай інфармацыі, якія маюць дазвол. Распаўсюд іх праграмаў на тэрыторыі Беларусі з'яўляецца недапушчальным.
Міністэрства інфармацыі нагадвае, што аператар электрасувязі мусіць звяртацца па дазвол на працягненне трансляцыі не пазней, чым за 15 рабочых дзён да часу, калі заканчваецца папярэдні дазвол.