У Беларусі зацвердзілі план па забеспячэнні гендэрнай роўнасці
У Беларусі зацвердзілі Нацыянальны план дзеянняў па забеспячэнні гендэрнай роўнасці ў краіне на 2021-2025 гады. Адпаведная ўрадавая пастанова (№ 793 ад 30 снежня 2020-га) у сераду апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Мэтай Нацыянальнага плана называецца "укараненне ў рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі гендэрнага фактару як неад'емнай ўмовы раўнацэннага развіцця чалавечага капіталу жанчын і мужчын". Прадугледжаны комплекс мер, накіраваных "на дасягненне і захаванне юрыдычнай і фактычнай роўнасці мужчын і жанчын, а таксама прадастаўленне роўных магчымасцяў жанчынам і мужчынам... для самарэалізацыі і развіцця ва ўсіх сферах грамадскіх адносін".
Каардынацыю і кантроль за рэалізацыяй плана ўсклалі на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.