У Беларусі зафіксавалі новы тэмпературны рэкорд чэрвеня
У Беларусі зафіксавалі новы тэмпературны рэкорд чэрвеня. Як перадае БелаПАН, за ўвесь перыяд метэаназіранняў 35,9 градуса цяпла яшчэ не было. Менавіта такая тэмпература паветра была 22 чэрвеня на метэастанцыі "Кастрычнік" у Гомельскай вобласці. Гэта на 0,3 градуса вышэй, чым зафіксавалі ў 1964-м у Беразіно ў Мінскай вобласці.
У аўторак +35 і вышэй было ў Лельчыцах, Жлобіне, Васілевічах, Жыткавічах і Гомелі. У тых жа Васілевічах паўтарыўся рэкорд 120-гадовай даўніны — 35,3 градуса цяпла. У Мінску 22 чэрвеня было 33,5 градуса. Увогуле новыя рэкорды дня адзначаны на 45 станцыях з 48. Выключэннем сталі толькі Высокае, Брэст і Навагрудак.
На 23 чэрвеня сіноптыкі абвясцілі ў Беларусі чырвоны ўзровень небяспекі. Спякотнае надвор'е захаваецца ў нашай краіне і ў бліжэйшыя дні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.