У чацвер у Беларусі будзе да 23 градусаў цяпла, але пахаладанне ўжо набліжаецца

Восеньская прагулка

Восеньская прагулка / t.me/narachanka/

У чацвер, 10 кастрычніка, ападкі (невялікія кароткачасовыя дажджы) магчымыя толькі ўначы месцамі па поўначы Беларусі. Сіноптыкі папярэджваюць пра слабы туман уначы і раніцай у асобных раёнах.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +6 да +12 градусаў (на захадзе краіны — да 14 цяпла, у Мінску — ад +9 да +11), у дзённыя гадзіны — ад +15 да +21 (на поўдні — да +23, у сталіцы — ад +18 да +20).

У пятніцу пачнецца пахаладанне. Амаль па ўсёй Беларусі прагназуюцца дажджы. Удзень будзе ад +12 на захадзе краіны да +21 градуса на Гомельшчыне. У суботу ападкі таксама будуць на большай частцы тэрыторыі краіны (месцамі — моцныя дажджы). У начныя гадзіны — ад +2 на захадзе да +11 на ўсходзе, у дзённыя гадзіны — 8-14 цяпла.

У чацвер у Беларусі будзе да 23 градусаў цяпла, але пахаладанне ўжо набліжаецца
vk.com/belgidromet
У чацвер у Беларусі будзе да 23 градусаў цяпла, але пахаладанне ўжо набліжаецца

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі