Украіна нанесла ўдар па месцы захоўвання дронаў-камікадзэ ў Расіі
"На тэрыторыі аб'екта назіралася другасная дэтанацыя"
Украіна нанесла ўдар па месцы захоўвання дронаў-камікадзэ ў пасёлку Акцябрскі Краснадарскага краю Расіі. Паводле звестак украінскага Генштаба, там магло знаходзіцца каля 400 беспілотнікаў Shahed. Сцвярджаецца, што ўдар быў паспяховы.
Атаку на базу захоўвання Shahed 9 кастрычніка правяла "ударная група групоўкі сіл і сродкаў Ваенна-марскіх сіл Узброеных сіл Украіны ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі Службы бяспекі Украіны". "Па выніках аб'ектыўнага кантролю зафіксавана дакладнае трапленне ў цэль. На тэрыторыі аб'екта назіралася другасная дэтанацыя", — паведамляе Генштаб. Чакаецца, што магчымасці расіян па выкарыстанні дронаў-камікадзэ супраць Украіны зменшацца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.