У Беларусі зарэгістравалі 8 выпадкаў малярыі і 4 — ліхаманкі дэнге
Выпадкі захворвання завозныя
У 2023 годзе ў Беларусі зарэгістравалі 8 завозных выпадкаў малярыі і 4 — ліхаманкі дэнге. Пра гэта паведаміў намеснік міністра аховы здароўя, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач нашай краіны Аляксандр Тарасенка. Паводле яго слоў, 2 выпадкі малярыі былі зарэгістраваны ў Магілёўскай вобласці, у тым ліку нядаўна — у снежні.
"Ачагі ліквідаваны, — кажа Тарасенка. — Выпадкі адзінкавыя, але прафілактычныя мерапрыемствы праводзіліся".
Для параўнання — у 2019-м было зарэгістравана 12 выпадкаў малярыі (і 6 — ліхаманкі дэнге), у 2020-м — 16, у 2022-м — 13.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.