У Беларусі засакрэцілі план па росце цэн на праезд, сувязь, навучанне

В Беларуси засекретили план по повышению цен на проезд, связь, обучение

МАРГ Беларусі кожны год публікаваў так званы "Тарыфны сшытак". Там распісваецца прыкладны графік і дапушчальны дыяпазон запланаванага падаражэння паслуг і павелічэння тарыфаў. Але сёлета дакумент апублікаваны не быў. І рабіць гэта чыноўнікі не плануюць.

У міністэрстве тлумачаць, што гэта не значыць, што тарыфы і цэны на паслугі не будуць расці. Планаваць дапушчальнае падаражанне сёлета будуць — з папраўкай на сітуацыю на ўнутраным і знешніх рынках. І без чужых вачэй.

"Тарыфны сшытак" сёлета не публікавалі з улікам таго, што на міжнародным і нашым рынку сітуацыя не вельмі стабільная. Тое, што планавалася ў канцы мінулага года, і тое, што адбываецца ў сярэдзіне гэтага, — знешнія фактары абсалютна адрозніваюцца. Таму дзейнічаем, сыходзячы з сітуацыі, якую маем па кожнай паслузе", — піша самы наведвальны беларускі навінавы сайт са спасылкай на сваю чытачку, якая датэлефанавалася на прамую лінію да першага намесніка міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Івана Вежнаўца.

Спланаваць дапушчальны рост тарыфаў і цэн на паслугі ў міністэрстве не могуць праз нестабільну. цэнавую дынаміку як на ўнутраным, так і на знешніх рынках, адзначыў намеснік кіраўніка МАРГ. Гэта датычыцца ў тым ліку цэн на праезд у грамадскім транспарце і цэн на навучанне.

"Мы глядзім на штомесячнай аснове, якія фактары ўплываюць [на кошт паслугі], якія ёсць прапановы — і прымаецца рашэнне па кожнай паслузе асобна. Калі будзе адпаведнае рашэнне, мы яго апублікуем і раскажам пра прычыны", — дадае Вежнавец.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі