У Беларусі завяршыліся выпрабаванні рэактыўнай сістэмы залпавага агню "Паланэз"

У Беларусі завяршыліся выпрабаванні рэактыўнай сістэмы залпавага агню "Паланэз"

У Беларусі завяршыліся дзяржаўныя выпрабаванні рэактыўнай сістэмы залпавага агню "Паланэз". Неўзабаве яе перададуць ва Узброеныя сілы ў ракетны дывізіён, інфармуе БЕЛТА.

У дакументах, якія атрымаў старшыня Дзяржваенпрама Сяргей Гурулёў, адзначаецца, што больш за 20 айчынных арганізацый, якія працавалі над стварэннем "Паланэза", выканалі ўскладзеныя на іх задачы. Падкрэсліваецца, што сістэма залпавага агню "адпавядае найлепшым сусветным аналагам". Кожная з баявых машын можа нанесці кропкавы ўдар па васьмі цэлях на адлегласці больш за 200 км.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі