У Беларусі змянілі нарматывы для хуткай дапамогі
У Беларусі змянілі нарматывы для хуткай дапамогі. "У перыяд эпідэмічнага ўздыму захворвання" час чакання хуткай павялічваецца амаль утрая. Гэта вынікае з пастановы Міністэрства аховы здароўя нашай краіны (№ 13 ад 22 лютага 2021-га), якая апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі.
Па новых нарматывах пры неадкладным выкліку брыгада хуткай дапамогі можа прыбыць на працягу 195 хвілін у горадзе і на працягу 210 хвілін у іншых населеных пунктах. Раней было адпаведна 75 і 90 хвілін. Неадкладны выклік — гэта калі няма відавочных прыкметаў пагрозы для жыцця пацыента. Напрыклад, да такіх выпадкаў адносяцца галаўны боль, харчовыя атручванні, алергія, нырачная коліка, сып.
Пры экстраным выкліку (аварыі, пажары, надзвычайная сітуацыя, страта прытомнасці) усё застаецца па-ранейшаму — 20 хвілін у горадзе і 35 хвілін у іншых населеных пунктах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.