У Беларусі змянілі правілы школьнага харчавання
Харчаванне ў школе / sb.by
У Беларусі змянілі правілы школьнага харчавання. Адпаведную пастанову прыняў урад (№ 917 ад 27 снежня 2022-га), яна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Некаторыя пункты дакумента пачынаюць дзейнічаць ужо ў першыя дні студзеня 2023-га.
Галоўнае новаўвядзенне — пры разліку сумы платы не будуць улічвацца дні, калі навучэнцы адсутнічалі. Бацькам трэба будзе напярэдадні паведаміць настаўнікам пра тое, што сына ці дачкі не будзе ў школе.
Аплачваць харчаванне трэба будзе штомесяц не пазней за 25-е чысло.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.