У Беларусі зніжаецца сярэдні заробак, урад патлумачыў, што адбылося

У Беларусі зніжаецца сярэдні заробак, урад патлумачыў, што адбылося

У Беларусі зніжаецца сярэдні заробак. Пра гэта сведчаць дадзеныя Белстата. У верасні намінальны налічаны сярэдні заробак склаў 963,6 рубля (у жніўні — амаль 987,5 рубля). Зніжэнне склала 23,9 рубля. У доларах зніжэнне яшчэ больш істотнае — з 483 да 455. Такім чынам ні 1000 рублёў, ні 500 долараў сярэдняга заробку дасягнуць пакуль не ўдаецца.

Сёлета зніжэнні сярэдняга заробку таксама былі зафіксаваныя ў студзені, лютым і красавіку.

У аўторак прайшло пасяджэнне ўраду, на якім разглядалася пытанне зніжэння заробку ў верасні. Прэм'ер-міністр Сяргей Румас лічыць, што прычына ў ваганні курса расійскага рубля, што "не дазволіла многім прадпрыемствам падтрымаць існуючы ўзровень аплаты працы".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі