У Беларусі зноў абвясцілі штармавое папярэджанне
На сёння і заўтра Рэспубліканскі гідраметэацэнтр абвясціў штармовое папярэджанне, паведамляе сайт pogoda.by. 18 ліпеня каля 16-22 гадзінаў на большай частцы тэрыторыі краіны, у тым ліку ў Мінскай вобласці і ў Мінску чакаюцца навальніцы. У часе навальніц будзе ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. У асобных раёнах пройдуць моцныя дажджы.
19 ліпеня на большай частцы Беларусі захаваецца вельмі гарачае надвор’е. Максімальная тэмпература паветра +30—+34°С, на паўднёвым усходзе — да +36°С. У паўночна-заходняй частцы краіны чакаюцца навальніцы, таксама са шквалістым ветрам.