У Беларусі зноў даражэюць газ і электрычнасць для насельніцтва

Як інфармуе БЕЛТА, ў нашай краіне адбылася індэксацыя субсідаваных дзяржавай кошты на газ прыродны і звадкаваны, тарыфы на электраэнергію і цеплаэнэргію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння.



Такім чынам, ад пачатку месяца кошты для насельніцтва на газ прыродны і звадкаваны, тарыфы на электрычную і цеплавую энергію павялічваюцца.



У прыватнасці, тарыф на цеплавую энергію для ацяплення і гарачага водазабеспячэння з 1 сакавіка вызначаны ў памеры 82 020 рублёў за 1 Гкал.



Кошт 1 кубаметра прыроднага газу пры ўсталяваных прыборах індывідуальнага ўліку расходу газу, пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў і (або) газавых воданагравальнікаў ў ацяпляльны перыяд вызначаны на ўзроўні 530,​​3 рубля, у летні перыяд — 1940,9 рубля. Пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў (незалежна ад сезону) кошт 1 куб.м газу складзе таксама 1940,9 рубля.



Без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу кошт газу пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка (за выключэннем газавага) складзе 15 500 рублёў з аднаго жыхара ў месяц. Пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння) — 44 650 рублёў. Пры наяўнасці газавай пліты і адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка — 25 250 рублёў.



Павышаны цэны і на звадкаваны газ, які выкарыстоўваецца ў жылых дамах і кватэрах. Так, кошт 1 кубаметра з усталяванымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў і (або) газавых воданагравальнікаў ў ацяпляльны перыяд складзе 8215,9 рубля, у летні перыяд — 5175,4 рубля. Пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў кошт 1 куб.м складзе таксама 5175,4 рубля. Без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка (за выключэннем газавага) кошт звадкаванага газу з аднаго жыхара ў месяц вызначаны на ўзроўні 15 500 рублёў, пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння) — 43 950 рублёў, пры наяўнасці газавай пліты (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка) — 20 700 рублёў.



Кошт электраэнэргіі ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных электраплітамі, па аднаставачным тарыфе цяпер складае 633,9 рубля за 1 кВт.гадз, паводле дыферэнцыяванага тарыфу — 443,7 рубля за 1 кВт.гадз у перыяд мінімальных нагрузак з 22.00 да 17.00 і 1267,8 рубля за 1 кВт.гадз у перыяд максімальных нагрузак з 17.00 да 22.00.



Кошт электраэнергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт вызначаны на ўзроўні 745,9 рубля за 1 кВт.гадз у перыяд мінімальных нагрузак з 23.00 да 6.00 і 2237,7 рубля за 1 кВт.гадз у астатні час сутак.



Электрычная энергія, за выключэннем указанай у папярэдніх выпадках, па аднаставачным тарыфе будзе абыходзіцца жыхарам краіны ў 745,9 рубля за 1 кВт.гадз, паводля дыферэнцыяванага тарыфу — 522,1 рубля за 1 кВт.гадз у перыяд мінімальных нагрузак з 22.00 да 17.00 і 1491,84 рубля за 1 кВт.гадз у перыяд максімальных нагрузак з 17.00 да 22.00.



Фота — hata.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі