У Беларусі зноў дазволілі пральны сродак, прызнаны небяспечным месяц таму

У Беларусі зноў дазволілі пральны сродак, прызнаны небяспечным месяц таму

Дзяржстандарт адмяніў забарону на ўвоз і продаж расійскага мыйнага сродку "Ушастый нянь".

6 траўня ў Беларусь быў забаронены ўвоз і продаж геля для мыцця дзіцячай бялізны гэтай гандлёвай маркі. Прычынай называлася павышаная пенаўтваральнасць, што пагражае працы пральных машын. 

А ўжо 9 чэрвеня Дзяржстандарт адмяніў сваю ранейшую забарону. Прычына такой адмены не тлумачыцца.

Дарэчы, пральны парашок той жа гандлёвай маркі пакуль застаецца пад забаронай, адзначае intex-press.by. Яго таксама прызналі небяспечным з прычыны павышанай пенаўтваральнасці. 

У Беларусі зноў дазволілі пральны сродак, прызнаны небяспечным месяц таму
Гель "Ушастый нянь" зноў дазволілі ў Беларусі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі