У Беларусі з'явіўся яшчэ адзін генерал
Званне генерал-маёра прысвоена палкоўніку Ігару Печаню.
Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 21 лютага, інфармуе БЕЛТА.
Нагадаем, напярэдадні чарговае вайсковае званне генерал-маёра атрымалі палкоўнікі Вадзім Дзенісенка і Юрый Караеў. Палкоўнікі юстыцыі Сяргей Буйноўскі і Валерый Гайдучонак сталі генерал-маёрамі юстыцыі. Чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра ўнутранай службы прысвоена Васілю Сцепаненку.
Лукашэнка прызначыў намесніка дзяржсакратара Савета бяспекі (фота)