У беларускага санаторыя ў Юрмале новы заснавальнік

Санаторый "Беларусія" у Юрмале​ / Hrodna.life
Санаторый "Беларусія" у Юрмале​ / Hrodna.life

У беларускага санаторыя ў Юрмале — новы заснавальнік. Сёння на Нацыянальным прававым партале з'явілася адпаведная пастанова Саўміна (№591) ад 8 верасня.

Да гісторыі з санкцыямі беларускія санаторыі ў краінах Балтыі ("Беларусь" у Друскінінкаі і "Белоруссія" — у Юрмале) належалі Кіраўніцтву па справах прэзідэнта. Але пасля таго, як адна з найбагацейшых структур рэжыму Лукашэнкі патрапіла пад санкцыі (Галоўнае кіраванне — у канцы 2020-га года), у Літве і Латвіі пачалі думаць, што рабіць з беларускімі здраўніцамі, заблакаваўшы іх працу. Ёсць ідэі засяліць туды ўкраінскіх бежанцаў.

Цяпер функцыі заснавальніка ў дачыненні да установы "Санаторый "Белоруссія" у Юрмале будзе выконваць Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва. У сярэдзіне лета Саўмін аналагічным чынам паспрабаваў вывесці з-пад санкцый "Санаторый "Беларусь" у Друскінінкаі.

У дакуменце прапісана некалькі цікавых момантаў. Фінансаванне цэнтра, якому цяпер належаць санаторыі, яго прадстаўніцтваў і саміх здраўніц будзе адбывацца не толькі з бюджэту, але і з іншых крыніц.

Таксама падкрэсліваецца, што зарплата работнікам санаторыяў будзе выплочвацца з улікам заканадаўства краіны знаходжання і ажыццяўляцца ў валюце краіны знаходжання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі