У біятланіста Б'ёрндалена адабралі залаты медаль у гонцы пераследу

На чэмпіянаце свету па біятлоне ў Паўднёвай Карэі прайшла мужчынская гонка пераследу. Яе выйграў нарвежац Оле-Эйнар Б'ёрндален, аднак пазней, з-за зафіксаванага суддзямі няправільнага прахаджэння дыстанцыі, яму дадалі штрафную хвіліну і ён стаў толькі трэцім. А "золата" неспадзявана атрымаў Максім Чудаў з Расіі. "Срэбра" - у нарвежца Аляксандра Оса.  Найлепшы вынік сярод беларускіх удзельнікаў гонкі паказаў Аляксандр Сыман, які быў 32-м. Рустам Валіулін фінішаваў 40-м, а Сяргей Новікаў - 49-м.

Агулам стартавалі 58 удзельнікаў, інфармуе "Прессбол".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі