У Брэсце адбылася аўтааварыя з удзелам трох аўтамабіляў
Каля дзвюх гадзінаў на ў Брэсце стаяў аўтамабільны корак у кіламетр даўжынёй — прычынай гэтаму стала аварыя. Сёння па абедзе на з’ездзе з Кобрынскага моста Форд Мандэо не раз’ехаўся з Рэно. Каб унікнуць сутыкнення, яшчэ адзін аўтамабіль мусіў выехаць на сустрэчную паласу, дзе, на шчасце, не было аўтамабіляў. Сутыкненне было моцным, таму Форд Мандэо не падлягае аднаўленню. Кіроўца Форда, які “забыўся” прапусціць аўто па галоўнай дарозе, са зламанай ключыцай і шматлікімі выцятымі месцамі адпраўлены ў бальніцу. Яго пасажырка і кіроўца Рэно не атрымалі цялесных пашкоджанняў, сказалі Еўрарадыё супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі.
Людзі не загінулі, таму што былі прышпіленыя.
Людзі не загінулі, таму што былі прышпіленыя.