У Брэсце дзіця памерла пасля трэніроўкі ў басейне
У Брэсце васьмігадовы хлопчык памёр пасля трэніроўкі ў Палацы водных відаў спорту. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УУС Брэсцкага аблвыканкама, трагічнае здарэнне адбылося ў пятніцу ўвечары. Хлопчык 2009 года нараджэння спачатку плаваў у басейне, а потым пайшоў у трэнажорную залу, дзе яму стала блага.
Хуткая даставіла дзіця ў лякарню, але неўзабаве школьнік сканаў у рэанімацыі. Следчы камітэт праводзіць праверку па факце інцыдэнту. Прычыну смерці выявіць экспертыза.