У Брэсце мужчына на “Рэно” скончыў паездку ў алкагольнай коме

У Брэсце мужчына на “Рэно” скончыў паездку ў алкагольнай коме

У Брэсце мужчына на аўтамабілі “Рэно” скончыў паездку ў… алкагольнай коме. Здарэнне адбылося ўвечары 3 кастрычніка. У міліцыю патэлефанаваў сведка, які паведаміў, што кіроўца “Рэно” верагодна п’яны. Калі супрацоўнікі ДАІ прыехалі на месца, мужчына ўжо спыніў аўтамабіль, у якім сапраўды быў п’яны кіроўца.

Як інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, 54-гадовы кіроўца не мог самастойна выйсці з машыны, ён быў у стане, блізкім да страты прытомнасці і не рэагаваў на гукі. На месца выклікалі медыкаў, якія і засведчылі, што кіроўца знаходзіцца ў алкагольнай коме. Яго шпіталізавалі, а аўтамабіль апынуўся на штрафной стаянцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі