У Брэсце рабочы зваліўся з вышыні 9,5 м

У Брэсце рабочы зваліўся з вышыні 9,5 м

У Брэсце 27 чэрвеня каля 14.30 56-гадовы страхар зваліўся з вышыні трэцяга паверху. Цяпер Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта вядзе праверку па гэтым факце, паведаміла афіцыйны прадстаўнік СК па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова

Мужчына займаўся рамонтам гаўбцоў у доме на вуліцы Гогаля. Падчас працы ён знаходзіўся на пляцоўцы металічных будаўнічых рыштаванняў — на вышыні каля 9,5 метраў. Пры падзенні ён атрымаў шматлікія цялесныя траўмы. У вельмі цяжкім стане мужчыну шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне Брэсцкай абласной лякарні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі