У Брэсце ўжо чатыры дні шукаюць 13-гадовую школьніцу
У Брэсце ўжо чатыры дні шукаюць 13-гадовую школьніцу. Арына Літвінчук у суботу, 2 снежня, пайшла ў невядомым накірунку і яе месцазнаходжанне невядомае. Міліцыя адзначае, што дзяўчына “можа знаходзіцца ў кампаніях асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі”.
На сайце брэсцкай міліцыі змешчана фота зніклай, яе прыкметы і кантакты праваахоўнікаў, якія просяць грамадзян дапамагчы ў пошуку школьніцы.
БЕЛТА дадае, што з заявай у міліцыю пра знікненне дачкі звярнулася яе маці. Паводле слоў жанчыны, Арына сышла каля 14-й гадзіны пасля сваркі. Дзяўчына з’яўляецца навучэнкай адной з школ Брэста, знаходзіцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўнагадовых.