У Брэсце затрымалі замежніцу, якая везла ў Беларусь буйную суму грошай

Канфіскаваная валюта / customs.gov.by

Канфіскаваная валюта / customs.gov.by

На мяжы ў Брэсце затрымалі замежную грамадзянку, якая спрабавала ўвезці ў Беларусь буйную суму грошай, расказалі ў беларускай пракуратуры.  

Інцыдэнт адбыўся 28 ліпеня. Брэсцкія мытнікі даглядалі аўтамабіль, у якім знаходзіліся трое замежнікаў. Яны ехалі з Польшчы ў Беларусь. "Кожны з замежнікаў задэклараваў пэўныя сумы грошай", — кажуць у пракуратуры, але былі яшчэ 100 тыс. долараў ЗША, якія жанчына перадала "свайму спадарожніку". "Дакумента, які пацвярджае паходжанне грашовых сродкаў", у яе не было. Жанчыне 41 год, і, мяркуючы з апублікаванага фота, яна і яе пасажыры — грамадзяне Украіны.

Брэсцкая мытня завяла крымінальную справу па артыкуле аб незаконным перамяшчэнні грашовых сродкаў у буйным памеры праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза. Грошы канфіскаваныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі