У Брэсце затрымлівалі журналістаў Алеся Ляўчука і Мілану Харытонаву
25 сакавіка ў Брэсце былі затрыманыя журналісты Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава. Іх завезлі ў міліцыю складаць пратакол за працу без акрэдытацыі. Гэта артыкул 23.5 КаАП ("Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі"), паведамляе прэс-служба БАЖ.
"Выйшлі ў краму, блін", — напісала Харытонава ў Facebook.
Журналістаў апыталі ў міліцыі, забралі тэлефоны і адпусцілі. Пратакол не складалі.
Затрыманы Алесь Ляўчук / facebook.com/milka.kotka
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.