У брэсцкай бальніцы загарэлася кіслародная станцыя — адзін чалавек памёр
Брэсцкая цэнтральная гарадская клінічная бальніца
Інцыдэнт адбыўся ранняй раніцай 27 снежня. Сігнал аб пажары паступіў у 6:42, паведамляе МНС.
Пажар быў у невялікім цагляным будынку кіслароднай станцыі ў цэнтральнай гарадской бальніцы Брэста. Агонь пашкодзіў дзверы, мэблю і маёмасць у кіслародным цэху. Закураныя сцены і столь.
У агні загінуў 64-гадовы мужчына.
Прычына ўзгарання высвятляецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.