У Буда-Кашалёўскім раёне на перапынку паміж урокамі памёр 14-гадовы школьнік

nikolaevka.schools.by
nikolaevka.schools.by

У вёсцы Мікалаеўка ў Буда-Кашалёўскім раёне памёр 14-гадовы вучань мясцовай сярэдняй школы. Хлопец адчуў сябе дрэнна і страціў прытомнасць на перапынку паміж трэцім і чацвёртым урокамі. Настаўнікі адразу выклікалі хуткую і аказалі яму першую медыцынскую дапамогу. Па дарозе ў бальніцу школьнік памёр.

У Мікалаеўскім сельсавеце Еўрарадыё распавялі, што загінулы хлопчык — са шматдзетнай сям'і, ён не скардзіўся на здароўе. Бацькі школьніка працуюць на мясцовым сяльгаспрадпрыемстве "Мікалаеўскае".

Следчыя аглядаюць месца здарэння і высвятляюць абставіны здарэння, піша budakosh.by. Па факце смерці школьніка прызначаная судова-медыцынская экспертыза. Начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Юрый Герц паведаміў, што следчыя апытваюць аднакласнікаў памерлага і супрацоўнікаў школы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі