У буйных гарадах Расіі эвакуююць гандлёвыя цэнтры і школы

У буйных гарадах Расіі эвакуююць гандлёвыя цэнтры і школы

У некалькіх буйных гарадах па ўсёй Расіі адбываецца эвакуацыя гандлёвых цэнтраў, школаў, ВНУ і адміністрацыйных будынкаў. Прычынай сталі ананімныя тэлефанаванні пра закладзеныя бомбы, піша "Новая газета".

У некаторых рэгіёнах прадстаўнікі праваахоўных органаў заяўляюць, быццам ідуць вучэнні. У іншых рэгіёнах інфармацыю пра вучэнні абвяргаюць. 

У прэс-службе МУС Расіі журналістам не змаглі пракаментаваць інфармацыю пра масавую эвакуацыю. 

Паводле інфармацыі СМІ, эвакуацыі прайшлі ў наступных гарадах: Стаўрапаль, Перм, Уфа, Краснаярск, Уладзівасток, Чалябінск, Омск, Магадан, Екацярынбург, Бранск, Разань, Новасібірску.

Ёсць звесткі, што ў Сургуце ўзброеныя людзі ў камуфляжы правяраюць кіроўцаў на дарозе. Са школаў Пермі эвакуявалі каля шасці тысяч чалавек, ва ўсіх школах горада адмененыя заняткі. 

Дарэчы, звесткі пра эвакуацыю сталі паступаць ўвечары 10 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі