У Бярозаўскім раёне дзве жанчыны пацярпелі ад хуткаснага электрацягніка

У Бярозаўскім раёне дзве жанчыны пацярпелі ад хуткаснага электрацягніка

У Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці дзве жанчыны пацярпелі ад хуткаснага электрацягніка. Як піша bereza.by, здарэнне адбылося 4 чэрвеня на прыпынку "Кабакі". Падчас праезду цягніка жыхаркі аграгарадка былі на платформе. Паветраны паток збіў іх з ног, яны ўпалі і атрымалі траўмы.

На месца выклікалі "хуткую". Пацярпелых шпіталізавалі ў Бярозаўскую цэнтральную раённую бальніцу. У 47-гадовай жанчыны закрытая чэрапна-мазгавая траўма, як і ў 73-гадовай. У апошняй таксама траўма пазваночніка і гематомы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі