У цэнтры Харкава адбыўся выбух (фота)
Невядомыя спрабавалі ўзарваць стэлу з дзяржаўным сцягам Украіны.
У цэнтры Харкава ў ноч на 7 красавіка прагрымеў выбух. Як паведамляе УНІАН, невядомыя паспрабавалі ўзарваць стэлу з дзяржаўным сцягам Украіны на праспекце Праўды.
Па звестках Харкаўскай пракуратуры, каля ўзножжа стэлы выбухнуў невядомы прадмет. Выбух пашкодзіў частку стэлы. Акрамя таго, ён разбіў шыбы ў корпусе медыцынскага ўніверсітэта, які выходзіць на праспект Праўды.
На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Эксперты сабралі першасныя матэрыялы і накіравалі іх на даследаванне.
Тып выбуховай прылады пакуль што не вызначаны. Вядзецца следства.
Фота — @itsector