У цэнтры Лондана 19-гадовы хлопец зарэзаў жанчыну і параніў 5 чалавек

У цэнтры Лондана 19-гадовы хлопец зарэзаў жанчыну і параніў 5 чалавек

У цэнтры Лондана 19-гадовы хлопец з нажом напаў на людзей. Здарэнне адбылося на плошчы Расэл-сквер (там звычайна шмат турыстаў) у 0.33 паводле беларускага часу. Калі на месца прыехала паліцыя, былі знойдзеныя шэсць параненых. Адна з іх, 60-гадовая жанчына, неўзабаве памерла.

Як паведамляе ВВС, зламысніка затрымалі ўжо праз шэсць хвілін. Ён супраціўляўся, таму паліцэйскія выкарысталі электрашокеры. Паліцыя не выключае, што хлопец пакутуе на псіхічнае захворванне. Яго асобу пакуль не раскрываюць. Паводле дадзеных паліцыі, версія тэракту з'яўляецца адной з асноўных.

У цэнтры Лондана 19-гадовы хлопец зарэзаў жанчыну і параніў 5 чалавек
Фота: EРA

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі