У цэнтры Мінску за пару дзён памерлі тры сабакі ад каўбасы з таблеткамі

У цэнтры Мінску за пару дзён памерлі тры сабакі ад каўбасы з таблеткамі

Жыхары шматпавярховых дамоў па вуліцах Крапоткіна і Веры Харужай у Мінску ўстурбаваныя: за тыдзень тут як мінімум пяць сабак перанеслі цяжкае атручэнне. Тры хатнія гадаванцы памерлі. 

У двары людзі знайшлі кавалак лівернай каўбасы з невядомымі таблеткамі ўнутры, піша tut.by.

Пакуль яшчэ дакладна не вядома, што гэта за таблетка, хаця ў гаспадароў сабак ёсць здагадкі. Гаспадыня адной з пацярпелых жывёлаў ужо звярнулася да праваахоўнікаў. У прэс-службе сталічнай міліцыі журналістам паведамілі, што Савецкі РУУС зарэгістраваў заяву і праводзіць праверку.

Алена Юрычава паспела выратаваць свайго тэр'ера пасля атручэння. У клініцы сабаку паставілі меркаваны дыягназ — атручэнне ізаніязідам. Гэта лекавы сродак для лячэння туберкулёзу. Ён, дарэчы, прадаецца паводле рэцэпту. Сабакі маюць на яго павышаную адчувальнасць. Ад гэтага прэпарату ў іх пачынаюцца сутаргі, спыняецца дыханне, а потым сэрца. 

Ветэрынары кажуць, што за апошнія паўтара-два тыдні ва ўсім горадзе з падобнымі скаргамі былі тры-чатыры звароты ад мінчукоў з розных раёнаў. Таму цяпер яны раяць выгульваць сабак толькі ў напысніку, каб тыя не маглі нешта падабраць з зямлі.

У Беларусі за жорсткасць да жывёлаў існуе адміністрацыйная (арт. 15.45 КаАП) і крымінальная адказнасць (арт. 339-1 КК) — да 1 года пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі