У цэнтры Парыжа аўтамабіль пратараніў паліцэйскі фургон

У цэнтры Парыжа аўтамабіль пратараніў паліцэйскі фургон

У цэнтры Парыжа, у раёне Елісейскіх палёў, у фургон жандармерыі ўрэзаўся аўтамабіль і загарэўся. Паводле інфармацыі Міністэрства ўнутраных спраў Францыі, на якую спасылаецца Бі-Бі-Сі, вінаваўцы аварыі "нейтралізаваны". Па іншых неафіцыйных звестках, ён загінуў.

Пры здарэнні ніхто з паліцыянтаў або грамадзянскіх асобаў не пацярпеў. Паліцыя заяўляе, што сітуацыя знаходзіцца пад кантролем. Аўтамабіль, які ўрэзаўся ў паліцэйскі фургон, правяраюць выбухатэхнікі.

Паліцыя ачапіла зону вакол тэатра Марыньі і рэкамендавала жыхарам Парыжа і турыстам не набліжацца да Елісейскіх палёй. Зачынена бліжэйшай станцыя метро.

Агенцтва Франс-прэс заяўляе, што мужчына, які накіраваў машыну ў паліцэйскі фургон, быў узброены. 

Тэлеканал BFM-TV паведамляе, быццам у машыне вінаваўцы аварыі знайшлі аўтамат Калашнікава, патроны і газавы балон. Паводле інфармацыі канала, кіроўцу было 33 гады і ён быў вядомы спецслужбам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі