У цэнтры Пецярбурга ноччу абрынуўся шасціпавярховы дом
На месцы здарэння
У цэнтры Пецярбурга ноччу абрынуўся флігель шасціпавярховага дома — будынак планавалі адрамантаваць. Літаральна напярэдадні, паводле слоў мясцовых чыноўнікаў, адсялілі апошняга жыхара. “Вы ведаеце, як мы перасялялі гэты флігель? Калі б учора ён не перавёз апошняга чалавека, то была б бяда. А ён не хацеў”, — прыводзіць “Фантанка” словы кіраўніка Адміралцейскага раёна Пецярбурга Сяргея Аверчука.
Але людзі па-ранейшаму жылі ў суседнім пад'ездзе, які меў з абваленым флігелем агульную лесвіцу. Іх вырашылі таксама адсяліць.
"27 чалавек з суседняга дома эвакуіравана. З іх 19 чалавек у гасцініцу, восем у сваякоў", — удакладнілі ў МНС. Будынак, які рухнуў, быў пабудаваны ў 1885 годзе ў стылі эклектыкі і перабудаваны ў 1904 годзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.