У чарзе на польска-беларускай мяжы памёр дальнабойшчык

Чарга вялікагрузаў на мяжы, ілюстрацыйнае фота

Чарга вялікагрузаў на мяжы, ілюстрацыйнае фота / radio.lublin.pl

У Польшчы ля памежнага пераходу "Карошчын" на мяжы з Беларуссю памёр дальнабойшчык, паведамляе Dziennik Wschodni. Ён стаяў у чарзе, чакаючы афармлення на мытным тэрмінале ў Малашэвічах.

Інцыдэнт адбыўся ў сераду раніцай. Мужчына выйшаў з кабіны грузавіка і страціў прытомнасць. Медыкі, якія прыбылі на месца, канстатавалі смерць. Кіроўцу, грамадзяніну Польшчы, было 65 гадоў. "На месцы працаваў наш тэхнік-крыміналіст. Мы адпачатку выключылі дачыненне трэціх асоб", — адзначылі ў паліцыі Бяла-Падляскі.  

Нагадаем, цяпер на мяжы Польшчы і Беларусі працуюць толькі два дзейныя памежныя пераходы — "Карошчын" для грузавога транспарту (з беларускага боку — "Казловічы") і "Тэрэспаль" для легкавога (з беларускага боку — "Брэст"). Сярэдні час чакання пачатку рэгістрацыі грузу ў пункце пропуску "Карошчын", паводле звестак сэрвісу Granica.gov.pl, 4 ліпеня складае 28 гадзін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі