У чэмпіянаце Беларусі па футболе "Нёман" умацаваў лідарства
Заўзятары "Нёмана"
У вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе "Нёман" умацаваў лідарства. Гродзенцы атрымалі валявую перамогу над магілёўскім "Дняпром" — 3:1. У каманды стала 40 ачкоў пасля 18 гульняў. На другім месцы "Тарпеда-БелАЗ" — 39 ачкоў пасля 19 матчаў. Жодзінцы абыгралі БАТЭ — 2:1. На трэцім месцы мінскае "Дынама" — 35 ачкоў, але пасля 15 гульняў.
Вынікі іншых матчаў 19-га тура: "Славія" — "Шахцёр" — 0:1, "Смаргонь" — "Нафтан" — 1:0, "Мінск" — "Дынама" (Брэст) — 3:2, "Слуцк" — "Віцебск" — 2:0, "Арсенал" — "Іслач" — 3:1.
Матчы 20-га тура прызначаны на 30-31 жніўня і 1 верасня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.