У Чэрвеньскім раёне ў бальніцу трапілі дзевяць школьнікаў, двое — у рэанімацыі

У школу прыехалі медыкі і ратавальнікі / cherven.by
У школу прыехалі медыкі і ратавальнікі / cherven.by

У вёсцы Грабёнка Чэрвеньскім раёне ў бальніцу трапілі дзевяць школьнікаў. Адбылося гэта пасля распылення пярцовага балончыка ў будынку навучальнай установы.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што ўсіх дзяцей завезлі ў Чэрвеньскую цэнтральную раённую бальніцу, дзе ім "аказаная ўся неабходная дапамога". Стан усіх дзяцей ацэньваецца як "здавальняючы". За імі назіраюць спецыялісты.

"Раённы веснік" піша, што надзвычайнае здарэнне адбылося 24 студзеня. Пярцовы балончык у школу прынёс адзін з вучняў. Гуляючы і жартам, ён стаў пырскаць ім у класе, які пасля хлопцы праветрылі і ўрокі працягваліся. Аднак праз некалькі гадзін многія школьнікі адчулі сябе кепска. У вёску прыехалі некалькі брыгад хуткай дапамогі, ратавальнікі. Да іх прыезду з будынка эвакуявалі 84 чалавек. Двое з дзевяці дзяцей у бальніцы знаходзяцца ў рэанімацыі "у стане сярэдняй цяжкасці".

У Чэрвеньскім раёне ў бальніцу трапілі дзевяць школьнікаў, двое — у рэанімацыі
cherven.by
У Чэрвеньскім раёне ў бальніцу трапілі дзевяць школьнікаў, двое — у рэанімацыі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі