У Чэрыкаве памерла жанчына, якую за два дні да гэтага жорстка збіў муж
У Чэрыкаве памерла 38-гадовая жанчына, якую за два дні да гэтага жорстка збіў 39-гадовы муж. Яна не звярнулася ў міліцыю, а хуткую выклікала толькі праз два дні, калі стала кепска. Жанчыну шпіталізавалі, але ў той жа дзень яе не стала. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, раніцай 14 траўня ў жонкі з мужам узнік канфлікт. Мужчына накінуўся на яе, біў па ўсім целе рукамі і нагамі. Экспертыза засведчыла, што прычынай смерці сталі менавіта нанесеныя цялесныя пашкоджанні.
Мужчыну затрымалі, крымінальную справу распачалі па артыкуле "наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацярпелага" (ч. 3 арт. 147 КК). Праводзіцца далейшае расследаванне, прызначаны экспертызы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.