У "чорным спісе" ЕС — 28 сілавікоў і 12 чалавек, звязаных з ЦВК

У "чорным спісе" ЕС — 28 сілавікоў і 12 чалавек, звязаных з ЦВК

Еўрасаюз апублікаваў імёны 40 прадстаўнікоў Беларусі, якія трапілі пад санкцыі. 

У яго ўвайшлі 28 сілавікоў і 12 чалавек, звязаных з дзейнасцю Цэнтрвыбаркама. Так, у спіс трапіў міністр унутраных спраў Юрый Караеў і яго намеснікі Генадзь Казакевіч, Аляксандр Барсукоў, Сяргей Хаменка, Юрый Назаранка, камандзір СОБР Аляксандр Быкаў, старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ды іншыя прадстаўнікі кіраўніцтва Беларусі.

Санкцыі былі прынятыя на саміце ЕС 1 кастрычніка. Еўрасаюз унёс у спіс людзей, адказных "за фальсіфікацыю выбараў і парушэнне правоў чалавека". Аляксандр Лукашэнка ў гэты спіс не ўвайшоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі