У Чырвоным касцёле прайшла канферэнцыя, прысвечаная Эдварду Вайніловічу

Канферэнцыя, прысвечаная вядомаму грамадска-палітычнаму дзеячу Эдварду Вайніловічу (1847-1928), прайшла ў сталічным Чырвоным касцёле.  Прадстаўнік старажытнага беларускага шляхецкага рода Вайніловіч падтрымліваў нацыянальную культуру, ухваліў стварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі і ўдзельнічаў у пасяджэннях яе Рады. На канферэнцыі адзначалася, што ён пратэставаў супраць падзелу Беларусі паміж Польшчай і савецкай Расіяй.

Як адзначыў амбасадар Польшчы ў Беларусі спадар Літвін, падобныя мерапрыемствы садзейнічаюць фармаванню аб'ектыўнага погляду на сумеснае мінулае Польшчы і Беларусі, а таксама здымае варожасць у адносінах паміж палякамі і беларусамі. Ксёндз-магістр Уладзіслаў Завальнюк паведаміў, што пачалася беатэфікацыя Вайніловіча, а пра яго здымаецца фільм.

Канферэнцыя невыпадкова прайшла ў Чырвоным касцёле. Гэты храм будаваўся на сродкі Вайніловіча. У чэрвені 2006 года астанкі палітыка і мецэната былі перапахаваныя ў Чырвоным касцёле, куды іх прывезлі з польскага горада Быдгашч.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі