У Дагестане распачалі справу за ўтрыманне ў рабстве беларуса

Цагляны завод у Дагестане, ілюстрацыйнае фота

Цагляны завод у Дагестане, ілюстрацыйнае фота / Василий Ильинский

Следчы камітэт Дагестана распачаў крымінальную справу аб выкарыстанні рабскай працы. Пацярпелы — грамадзянін Беларусі. Справа распачатая супраць дырэктара цаглянага завода, дзе ўтрымлівалі беларуса.

У ходзе папярэдняй праверкі следчыя высветлілі, што 29-гадовы беларус прыехаў у Дагестан з Масквы, дзе вярбоўшчыкі паабяцалі яму добрую працу і годны заробак. Аднак на прадпрыемстве ў мужчыны забралі пашпарт. У выніку ён не мог ні звольніцца, ні з'ехаць.

"Кіраўніцтва завода на падставе афармлення працоўнай дамовы і часовай рэгістрацыі па месцы знаходжання забралі ў апошняга пашпарт, пасля чаго выкарыстоўвалі працу пацярпелага, які па незалежных ад яго прычын, не маючы дакумента, які сведчыць асобу, не мог адмовіцца ад выканання ўскладзеных на яго работ", — гаворыцца ў паведамленні СК Дагестана. Там таксама адзначылі, што ў рамках гэтай крымінальнай справы цяпер шукаюць факты "аналагічных злачынных дзеянняў у дачыненні да іншых асоб".

СК пачаў праверку пасля з'яўлення ў інтэрнэце відэа, на якім мясцовая актывістка распавядала, што дапамагае з'ехаць з тэрыторыі завода маладому мужчыну.

В Дагестане возбудили дело за удержание в рабстве белоруса
Пацярпеламу 29 гадоў / @mvd_dagestan

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі