У Дуброўне пабілі пракурора
Дубровенскі райаддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу на 32-гадовага мясцовага жыхара. паводле ч. 1 арт. 366 Крымінальнага кодэкса. Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.
Як паведамляе прэс-служба Генпракуратуры, 6 траўня каля дома 12 па вуліцы Вакзальнай мужчына "пагражаў гвалтам і ужыў гвалт у дачыненні да пракурора Дубровенскага раёна з мэтай перашкодзіць яго законнай дзейнасці і прымусу да змены яе характару".
Паводле інфармацыі "Народных навінаў Віцебска", пацярпелы — пракурор Міхаіл Пацееў.
Нападніка ўзялі пад варту.
Пракуратура адзначае, што мужчына раней сістэматычна прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, у тым ліку за дробнае хуліганства, распіццё алкагольных напояў у грамадскім месцы ды іншае.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.