У Дзень Перамогі ў сталіцы пройдзе каля 50 святочных мерапрыемстваў

Адной з галоўных пляцовак стане раён Палацу спорту, дзе пакажуць святочную праграму “Ішоў салдат…” — публіку чакае канцэрт, выстава-кірмаш майстроў народнай творчасці, стылізаваны гандаль, а таксама дэфіле духавых аркестраў краіны. Тут гулянні будуць праходзіць з 12.00 да 22.00.



Пар Перамогі з 13.00 да 18.30 запрашае на свята “Дзякуй за подвіг!” і гала-канцэрт пераможцаў ІІ Мінскага гарадскога агляду-конкурсу патрыятычнай песні.



У парку Горкага разгорнецца “Алея СМІ”, на якой чытачы змогуць убачыць прэзентацыйныя стэнды гарадскіх і рэспубліканскіх газет і нават паразмаўляць з іх журналістамі. Таксама мінчан і гасцей сталіцы чакаюць паказальныя выступы байцоў спецназу, выстава тэхнікі МНС, салдацкая каша ды шэраг іншых, звыклых для Дня Перамогі імпрэзаў.


Святочныя мерапрыемствы адбудуцца таксама на Дзіцячай чыгунцы — выстава ваеннай тэхнікі на станцыі “Сасновы бор” і тэатралізаванае прадстаўленне на станцыі Заслонава. З юнымі чыгуначнікамі сустрэнуцца ветэраны Вялікай Айчыннай вайны.



Адкрывае сезон пешаходная вуліца К.Маркса — тут пройдуць шматлікія канцэрты і выставы, будуць працаваць кірмашыкі, а ўвечары а 21.00 адбудзецца фаер-шоў, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі