У Дзмітрыя Лазавіка — адваката Уладзіміра Мацкевіча — прайшоў ператрус
Адваката Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Дзмітрыя Лазавіка выклікаюць на пераатэстацыю, паведамляе сайт "Права на абарону".
Лазавік павінен быў прыйсці на пасяджэнне кваліфікацыйнай камісіі 11 жніўня, але не з'явіўся. Выявілася, што ён пакінуў Беларусь.
Адвакат кажа, што і не планаваў з'яўляцца на пасяджэнне, бо лічыць яго вынік загадзя вядомым — непраходжанне з далейшым пазбаўленнем ліцэнзіі. За апошні год, як вядома, ліцэнзій былі пазбаўленыя некалькі адвакатаў, якія выступалі абаронцамі па палітычных справах.
Таксама выявілася, што 13 жніўня па месцы рэгістрацыі адваката адбыўся ператрус. Яго праводзілі ў рамках крымінальнай справы, па якой Лазавік з'яўляецца абаронцам.
Дарэчы, Лазавік абараняе інтарэсы філосафа Уладзіміра Мацкевіча, прызнанага палітвязнем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.