У сотняў баевікоў ліванскай "Хезбалы" адначасова выбухнулі прылады сувязі

Адзін з параненых

Адзін з параненых / t.me/yigal_levin/

У сотняў ці нават тысяч баевікоў ліванскай "Хезбалы" адначасова выбухнулі прылады сувязі. У бальніцах шмат параненых (магчыма, больш за 2 тысячы), ёсць і загінулыя. Выказваецца меркаванне, што галоўнай мэтай аперацыі была ліквідацыя аднаго з функцыянераў "Хезбалы".

Выбухі адбыліся ў Бейруце, горным Ліване і на поўдні краіны. Кіраўніцтва "Хезбалы" загадала ўсім сваім байцам неадкладна адмовіцца ад выкарыстання спецыяльных камунікацыйных прылад зашыфраванай сувязі, уключна з пэйджарамі, якія нядаўна атрымалі шырокі распаўсюд сярод членаў арганізацыі.

Пры выбуху пэйджара быў паранены пасол Ірана ў Ліване Маджтаба Амані.

У СМІ з'явіліся самыя разнастайныя версіі. Спецыялісты лічаць, што новую партыю пэйджараў перахапілі і ў іх заклалі невялікія зарады выбухоўкі.

"Хезбала" усклала адказнасць за масавыя выбухі прыладаў сувязі на Ізраіль і выступіла з пагрозамі на яго адрас. МЗС Лівана абвінаваціла Ізраіль у кібератацы і пацвярджае, што параненыя тысячы чалавек.

"Хезбала" працяглы час абстрэльвае тэрыторыю Ізраіля, які ў адказ наносіць авіяўдары па аб'ектах баевікоў у Ліване.

У сотняў баевікоў ліванскай "Хезбалы" адначасова выбухнулі прылады сувязі
У сотняў баевікоў ліванскай "Хезбалы" адначасова выбухнулі прылады сувязі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі