У ЕАБР назвалі прычыны паскарэння інфляцыі ў Беларусі

У краме

У краме / svetoforbel.by

На рост цэн у Беларусі ўплываюць высокі ўнутраны попыт і інфляцыя ў Расіі, ключавога гандлёвага партнёра краіны. Так мяркуюць у Еўразійскім банку развіцця.

У студзені гадавая інфляцыя ў Беларусі склала 5,9% (у параўнанні са студзенем 2023 года). У снежні гэты паказчык быў ніжэйшы — 5,8% (у параўнанні са снежнем 2022). Хутчэй пачалі расці і цэны на прадукты (6,9% г/г у студзені, 6,8% г/г у снежні), і на нехарчовыя тавары (3,1% г/г пасля 2,9% г/г у снежні). Рост цэнаў запаволіўся толькі на паслугі — у студзені ён склаў 7,5% г/г пасля 8,1% г/г у снежні.

У ЕАБР мяркуюць, што інфляцыйны ціск у Беларусі захаваецца. Але ўлады будуць старацца стрымліваць рост цэнаў адміністрацыйна — за кошт мер цэнавага рэгулявання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі