У ЕС дасягнулі дамоўленасці пра ўвядзенне сертыфікатаў вакцынацыі

У ЕС дасягнулі дамоўленасці пра ўвядзенне сертыфікатаў вакцынацыі

Лідары Еўрасаюза дамовіліся заснаваць дакумент аб вакцынацыі. Мяркуецца, што яго ўладальніку будзе прасцей перасякаць межы. Пра гэта па выніках саміта ЕС заявіла канцлер Германіі Ангела Меркель, паведамляе Reuters. Паводле яе слоў, на працягу трох месяцаў мусіць быць створана адзіная сістэма сертыфікатаў. Яна зробіць свабодным перамяшчэнне ўнутры Еўрапейскага саюза. Магчыма, наяўнасць сертыфіката стане падставай для ўезду ў ЕС для грамадзян краін, якія ў саюзе не ўваходзяць.

Кіраўнік Еўрасавета Шарль Мішэль падкрэсліў, што крытэрыі выкарыстання сертыфікатаў яшчэ не вызначаны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі