У фінале Australian Open Арына Сабаленка сустрэнецца з кітаянкай Цыньвэнь Чжэн
Арына Сабаленка і Цыньвэнь Чжэн
У фінале Australian Open Арына Сабаленка сустрэнецца з кітаянкай Цыньвэнь Чжэн. Матч пройдзе ў суботу, 27 студзеня. Сабаленка — 2-я ракетка свету, яе саперніца — 15-я.
Прадстаўніца КНР у паўфінале абыграла ўкраінку Даяну Ястрэмскую — 6:4, 6:4. Перад гэтым Сабаленка выйграла ў амерыканкі Како Гаўф — 7:6 (7:2), 6:4.
Сабаленка з'яўляецца дзейнай чэмпіёнкай адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. Калі ёй удасца абараніць тытул, яна паўторыць дасягненне Вікторыі Азаранкі, зробленае на Australian Open больш за дзесяцігоддзе таму. У выпадку перамогі ў фінале беларуска заробіць больш за 2 мільёны долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.