У фінале Лігі Еўропы згуляюць "Севілья" і "Бенфіка" (відэа)

"Ювентус" пасля паражэння ў першым матчы ад "Бенфікі" (1:2), на сваім полі згуляў унічыю 0:0. Таму ў фінал прабіліся партугальцы.



"Валенсія" перайграла "Севілью" — 3:1 (у гасцях яна прайграла 0:2). У фінале згуляе іспанская "Севілья", якая забіла свой адзіны мяч на 94-й хвіліне!



Фінал Лігі Еўропы "Бенфіка""Севілья" пройдзе 14 траўня ў Турыне. Нагадаем, што ў фінале Лігі чэмпіёнаў згуляюць яшчэ два іспанскія клубы — "Рэал" і "Атлетыка".



Фота — Reuters
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі