У Францыі зафіксавалі новы тэмпературны рэкорд — +45,1
Анамальная спёка пакуль не збіраецца сыходзіць з еўрапейскіх краін. 28 чэрвеня ў дэпартаменце Гар на поўдні Францыі тэмпература паветра дасягнула 45,1 градуса цяпла. Гэта новы абсалютны тэмпературны рэкорд (папярэдні рэкорд быў усталяваны ў 2003-м — +44,1). Таксама ў пятніцу ў горадзе Карпантра ў дэпартаменце Ваклюз зафіксавалі +44,3, інфармуе "Бі-Бі-Сі".
З-за анамальнай спёкі ў чатырох дэпартаментах Францыі аб'явілі чырвоны ўзровень небяспекі. Дагэтуль у гісторыі Францыі на такой вялікай тэрыторыі ён не аб'яўляўся. Амаль ва ўсіх іншых дэпартаментах (у тым ліку і ў Парыжы) — аранжавы ўзровень небяспекі. З-за недахопу кандыцыянераў закрылі 4 тысячы навучальных устаноў, адкладзенае правядзенне іспытаў.