У Фрунзенскім раёне Мінска адкрыюць беларускамоўныя класы і групы
У Фрунзенскім раёне Мінска адкрыюць беларускамоўныя класы і групы. Як паведаміла агенцтву "Мінск-навіны" начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі гэтага раёна Ірына Чарняўская, з новага навучальнага года плануецца адкрыць першыя класы з беларускай мовай навучання ў шасці сярэдніх школах (№ 56, 96, 128, 151, 179, 199). У 179-й школе з'явіцца беларускамоўны пяты клас. У пяці дзіцячых садках (№ 100, 205, 332, 384, 399) мяркуецца стварыць беларускамоўныя групы.
На сённяшні дзень у Фрунзенскім раёне сталіцы на беларускай мове навучаюцца толькі вучні 4-й гімназіі, беларускамоўным з'яўляецца яслі-садок № 534, а таксама адна група ў дзіцячым садку № 565.